Паўвостраў Ідзу лічыцца ўпадабаным месцам адпачынку такійцаў, у першую чаргу дзякуючы наяўным тут тэрмальным крыніцам (ансэн). Тут таксама знаходзяцца базы спартсменаў-нырцоў — у Яватано (яп.: 八幡野), Ідзу Каё Коэн (яп.: 伊豆海洋公園) і ў Осэдзакі (яп.: 大瀬崎). Паўвостраў з'яўляецца найбуйнейшым у Японіі вытворцам хрэна васабі. Мясцовая кухня прапануе шматлікія стравы са смакам васабі.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Паўвостраў}}.