У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ярмошанка.
Ігна́т Аляксе́евіч Ярмо́шанка (1904, в. Альхавік Лёзненскага раёна — ?) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Скончыў Мінскую завочную камуну ў 1933 годзе.
З 1925 па 1931 год працаваў землеўпарадчыкам ў Полацкім акрза. З 1932 па 1933 гады — эканаміст Дрысенскі райвыканкама, з 1933 па 1934 год — дырэктар саўгаса «Барковічы» Дрысенскага раёна. У 1934—1935 гадах намеснік дырэктара малмясатрэста ў Віцебску, у 1935—1941 гадах старэйшы землеўпарадчык, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення землеўпарадкавання. У снежні 1941 — студзені 1944 галоўны аграном Чувашскай канторы «Росткаучук». У студзені—снежні 1944 года начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення землеўпарадкавання, са снежня 1944 па жнівень 1947 года старшыня Віцебскага аблвыканкама.
Зноскі
Літаратура
- Ермошенко Игнатий Алексеевич // Витебщина освобожденная: октябрь 1943 — декабрь 1945: док. и материалы. — Витебск: Витеб. Обл. тип., 2009. — (Серия «Память Витебщины»). — С.584.