Іаханес Андрэас Грыб Фі́́бігер (дацк. : Johannes Andreas Grib Fibiger ; 23 красавіка 1867 , Сількебарг , Данія — 30 студзеня 1928 , Капенгаген ) — дацкі патолагаанатам і мікрабіёлаг . Прафесар. Член Каралеўскай дацкай Акадэміі навук. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1926).
Біяграфія
Іаханес Фібігер у лабараторыі
Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт , працаваў у ім (прафесар паталогіі з 1900 года). Вучань Р. Коха і Э. А. фон Берынга . У 1900—1905 гг. — дырэктар Інстытута клінічнай бактэрыялогіі.
Аўтар навуковых прац па эксперыментальнай анкалогіі , уздзеянню канцэрагенаў на арганізм.
Зноскі
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 367. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
Генеалогія і некрапалістыка