Іаган Фрыдрых Струэнзэ, таксама Іаган Фрэдэрык Стру́энсе (ням.: Johann Friedrich Struensee; 5 жніўня 1737 — 28 красавіка 1772) — дацкі дзяржаўны дзеяч, немец па паходжанні і выхаванні, фаварыт каралевы Караліны Мацільды, арганізатар рэформаў у духу Асветніцтва. Граф (1771).
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Гале (Германія). З 1768 года ўрач і фактычны дарадца караля Крысціяна VII. Пасля адстаўкі міністра замежных спраў Даніі ў 1770 годзе сканцэнтраваў у сваіх руках дзяржаўную ўладу. У 1771 годзе — тайны кабінет-міністр. Арыштаваны ў выніку палацавага перавароту ў ноч 17 студзеня 1772 года. Пакараны смерцю.
Рэформы
Струэнзэ было дадзена паўнамоцтва выдаваць ад імя караля ўказы і рэскрыпты, нібыта перададзеныя яму каралём вусна; указы гэтыя змацоўваліся пячаткай тайнага каралеўскага кабінета, кіраўніком якога быў сам Струэнзэ, і мелі сілу ўказаў, змацаваных подпісам караля. Атрымаўшы такую нечуваную ўладу, Струэнзэ пачаў кіраваць краінай. У два гады яго кіравання ім было намечана і збольшага праведзена да 600 больш ці менш буйных дзяржаўных мерапрыемстваў.
Рэформы гэтыя зводзіліся да наступнага: свабоды друку, дасягнуць у дзейнасці вышэйшых органаў урадавай ўлады большай хуткасці, парадку і прастаты, устанаўленню цвёрдага дзяржаўнага бюджэту, упарадкавання дзяржаўных фінансаў, паляпшэння судаводства, адмены катаванняў, знішчэння заступніцкай сістэмы, падняцця земляробства, у сувязі з паляпшэннем становішча сялян, замена натуральных павіннасцяў грашовымі, пералічэння некаторых даходаў (як зундская пошліна) з каралеўскіх ў дзяржаўныя, абмежаванне празмернай раздачы ордэнскіх знакаў і тытулаў, роўнасць правоў грамадзян (у прыватнасці, роўнасць байструкоў і законных дзяцей), адмена шматлікіх прэрагатыў дваранства. Многія рэформы Струэнзэ засноўваліся на здаровых, разумных пачатках, іншыя былі заўчасныя, некаторыя прыняты занадта неабдумана.
Пасля арышту і пакарання смерцю Струэнзэ яго рэформы былі скасаваны.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|