Дзевятнаццаты з’езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Адбыўся 15 — 18 лютага 1949 у Мінску. Прысутнічала 787 дэлегатаў з рашаючым і 129 з дарадчым голасам ад 110 206 членаў і кандыдатаў у члены партыі.
Парадак дня
- Справаздача ЦК КП(б)Б (М. I. Гусараў);
- справаздача Рэвізійнай камісіі КП(б)Б (В. Я. Сядых);
- выбары кіруючых органаў КП(б)Б.
Праца з’езда
З’езд ухваліў палітычную лінію і практычную даейнасць ЦК, падвёў вынікі арганізатарскай і палітычнай работы партыі ў Вялікую Айчынную вайну, прааналізаваў ход аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі. Шмат увагі на з’ездзе аддавалася пытанням ідэалагічнай работы, «барацьбе» супраць усіх праяўленняў «буржуазнай» ідэалогіі, т.зв. нізкапаклонства перад заграніцай. Дзеячы навукі і культуры абвінавачваліся на з’ездзе ў нацыяналізме, т.зв. «рабалепстве» перад капіталізмам і яго «разбэшчанай» культурай, ім навешваўся ярлык «бязроднага касмапаліта». 3’езд падкрэсліў, што найвялікшая задача КП(б)Б і ўсіх працоўных рэспублікі — датэрміновае выкананне 4-й пяцігодкі, намеціў мерапрыемствы па паляпшэнні партыйнага кіраўніцтва аднаўленнем і развіццём народнай гаспадаркі.
Вынікі з’езда
З’езд выбраў ЦК КП(б)Б у складзе 83 членаў і 48 кандыдатаў у члены, Рэвізійную камісію КП(б)Б з 29 членаў.
Літаратура
- Гусараў, Н. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) Беларусі на XIX з’езда КП(б)Б / Н. Гусараў. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1949. — 113, [2] с.
- Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК / Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 4: 1945—1955. — Мн.: Беларусь, 1986. — 615, [1] с.
- Яфімчык, А. Дзевятнаццаты з’езд КП(б)Б / Аляксандр Яфімчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 223. — ISBN 985-11-0041-2.