Woolworth Building

Славутасць
Woolworth Building
40°42′45″ пн. ш. 74°00′30″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Cass Gilbert[d]
Дата заснавання 1 ліпеня 1912
Вышыня 241 м[2]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Woolworth Building — небаскроб у Нью-Ёрку, пабудаваны ў 1910—1913 гадах як штаб-кватэра рознічнай сеткі F. W. Woolworth Company, якая пазней належала свецкай ільвіцы Барбары Хатан. Самы высокі будынак свету ў 1913—1930 гадах. Праз сто гадоў пасля пабудовы па-ранейшаму ўваходзіць у спіс пяцідзесяці найвышэйшых небаскробаў ЗША. Вышыня будынка 241 метр (57 паверхаў), кошт на момант пабудовы — 13500000 $. На 58 паверсе знаходзіцца пляцоўка для агляду.

У 1972 годзе гэты небаскроб быў аб’яўлены нацыянальнай гістарычнай славутасцю. Пасля нападу 11 верасня 2001 гады будынак знаходзіўся без электрычнасці і тэлефоннай сувязі некалькі тыдняў.

Крыніцы

  1. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. https://skyscraper.org/tallest-towers/woolworth-building/