Testamentum Terrae (з лацінскай мовы «Запавет зямлі») — беларускі гурт сярэднявечнай музыкі, створаны ў 2003 годзе.
Гісторыя
Афіцыйным днём стварэння лічаць 21 сакавіка 2004 года, калі адбыўся першы выступ у горадзе Заслаўе, першапачаткова меў назву «TESTAMENT». Гурт «Testamentum Terrae» выкарыстоўвае копіі інструментаў XV—XVІІІ стст.: беларускія дуды, лютню, шалмеі, жалейкі, скрыпку, бубны, барабаны і інш.
Удзельнікі
- Юрась «Юранд» Панкевіч — дуды, вакал
- Надзея Працько — скрыпка, гудок, лютня, вакал
- Марына Грышанава — жалейкі, флейты, вакал
- Віталь «Астравіт» Касавец — турэцкі барабан, шархуны, бубен, дарбука, вакал
- Зміцер Барсукоў — мандаліна, лютня, цыстра
- Вячка Красулін — бубен, дарбука, тамбурын, турэцкі барабан
Дыскаграфія
Зноскі
Спасылкі