Першыя часы «The Killers» не прыцягвалі ўвагу крытыкаў і пакупнікоў, менавіта таму «Somebody Told Me» быў выпушчаны два разы ў розных фарматах і з рознымі вокладкамі.[4] На першым выданні сінгла была ружовая вокладка і дыск меў маленькі тыраж, з-за непапулярнасці.[5] Перавыданае выданне мела вялікі тыраж, сіне-блакітную вокладку і зменены трэкліст[6].
У Аўстраліі песня заняла 4 месца ў Triple J's Hottest 100 of 2004[7].
Кліп быў зняты ў лютым 2004 года ў Каліфорніі, амерыканскімрэжысёром Брэтам Сайманам[8]. Відэа проста паказвае The Killers выканаўцаў свае песні ў месяцавым святле пустыні і месцы з гіганцкім святлодыёдным экранам з выявай іх лагатыпа, таксама існуе альтэрнатыўная версія відэа, знятая на працягу дня, меркавана ў тым жа месцы.[9]
Водгукі і крытыка
Billboard назваў песню «дзіка заразлівай»[10]. Blender сказаў, што сінгл - "цудоўнае полымя сінтэзатараў і гітар, якое рыхтуе да яркай фразы: Somebody told me you had a boyfriend who looked like a girlfriend I had in February of last year"[11].