Rosalind |
---|
|
URL |
rosalind.info |
Камерцыйны |
Не |
Тып сайта |
E-learning, рашэнне задач |
Рэгістрацыя |
Свабодная |
Мова(-ы) |
Англійская |
Уладальнік |
|
Пачатак працы |
2012 |
Бягучы статус |
Актыўны |
Rosalind — гэта адукацыйны рэсурс і вэб-праект для вывучэння біяінфарматыкі праз рашэнне задач і праграмаванне.[1][2][3] Карыстальнікі Rosalind вывучаюць канцэпцыі біяінфарматыкі з дапамогай дрэва задач, рашэнне каторых дае біялагічныя, алгарытмічныя і праграмныя веды адначасова або вучацца па тэмах выраўноўвання, камбінаторыкі, вылічальнай мас-спектраметрыі, спадчыннасці, папуляцыйнай дынамікі і г.д. Кожная задача правяраецца аўтаматычна, што дазваляе выкарыстоўваць праект для аўтаматызаванай праверкі хатніх заданняў у існуючых класах.
Rosalind — гэта сумесны праект Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега і Санкт-Пецярбургскага акадэмічнага ўніверсітэта разам з Расійскай акадэміяй навук. Праект названы ў гонар Разалінды Франклін, чыя рэнтгенаўская крышталаграфія зробленая разам з Рэймандам Гослінгам спрыяла адкрыццю структуры ДНК (падвоенай спіралі) Джэймсам Д. Уотсанам і Фрэнсісам Крыкам. Rosalind быў прызнаны найлепшым адукацыйным праектам у галіне біяіфарматыкі ў 2012 годзе згодна апытанню на сайце Homolog.us[4]. Станам на 2024 год праект мае 116 тысяч карыстальнікаў.[5]
З 2013 года Rosalind выкарыстоўвалася ў першым MOOC па біяінфарматычных алгарытмах на Coursera[6], разам з інтэрактыўнымі навучальнымі матэрыяламі, размешчанымі на пляцоўцы Stepik.
Крыніцы
Спасылкі