Power chord — англамоўны тэрмін, якім пазначаецца чыстая квінта або квінтакорд, які граецца на электрагітары з выкарыстаннем эфекту дысторшн або фузз. Усталяванага беларускамоўнага адпаведніка няма, але сустракаецца транслітарацыя паўэр-акорд (па аналогіі з паўэр-метал).
Хаця тэрмін акорд, у тым ліку і ў англамоўнай тэрміналогіі (англ.: chord) пазначае сугучча трох і больш гукаў, сярод гітарыстаў тэрмін Power chord можа абазначаць музычны інтэрвал, то-бок сугучча двух гукаў. Аднак гітарысты звычайна разглядаюць power chrod як трохгучча з прапушчанай тэрцыяй. Тэхніку ігры паўэр-акордаў на электрагітары таксама часта называюць «ігрой квінтамі»[1].
Крыніцы