«Pick Me Up» (англ.: «Завядзі мяне») – самотнік беларускага рок-гурта «Jitters», запісаны на студыі Вячаслава Банкевіча ў Баранавічах і самастойна выдадзены 1 чэрвеня 2006 года[1]. Усе спевы напісаны Канстанцінам Карманам на англійскай мове. Прэзентацыя міні-кружэлкі прайшла 25 кастрычніка 2006 года ў мінскім клубе «ЁЁ»[2][3][4]. У 2007 годзе самотнік быў перавыдадзены як частка спліт-альбома «Split Before, Together Now» гуртоў «Hair Peace Salon» і «Jitters».
Прыём крытыкаў
СЛЭП, аўтар партала «Xlam.by», у станоўчай рэцэнзіі на «міні-альбом ці максі-сінгл» адзначыў, што «альбом роўны па якасці музычнага матэрыялу, цэльны па настрою, з парай безумоўных гітоў» і ён перадае «сучасны гук рок-н-ролу»[5].
Музыку «Jitters» у рэцэнзіі альбома «Split Before, Together Now» Таццяна Заміроўская з «БелГазеты» апісала словамі: «назойлівая, аўтэнтычная і па-блюзаваму шалапутная — у ёй прысутнічае неўтаймаваная танцавальнасць, як у „Gomez (англ.) (бел.“ і „Happy Mondays (англ.) (бел.“, і начыста адсутнічаюць пафасныя рэфлексіі»[6]. Гарэзнасць і танцавальнасць гітарнага рока «Jitters» ацаніла і Алена Сабалеўская з «Музыкальнай газеты», на старонках якой яна параўнала музыку гурта з творчасцю «Travis (руск.) (бел.», «Radiohead», «Muse (бел. (тар.)) (бел.“», «Blur (руск.) (бел.» ды «Coldplay»[7].
Спіс кампазіцый
Словы | Музыка |
1. |
«Pick-Me-Up» | Канстанцін Карман | Канстанцін Карман |
3:47 |
2. |
«Staggering» | Канстанцін Карман | Канстанцін Карман |
4:23 |
3. |
«Sapphire» | Канстанцін Карман | Канстанцін Карман |
4:13 |
4. |
«Dint» | Канстанцін Карман | Канстанцін Карман |
3:06 |
5. |
«Pixies» | Канстанцін Карман | Канстанцін Карман |
3:15 |
Удзельнікі
Jitters:
|
Вытворчасць:
- Вячаслаў Банкевіч — запіс і звядзенне.
|
|
Зноскі
Спасылкі