PROTECT IP Act, Protect Intellectual Property Act (поўная назва — Preventing Real Online Threats to Economic Creativity and Theft of Intellectual Property Act of 2011 ці PIPA), таксама вядомы як Senate Bill S.968 ці S. 968 — законапраект, мэта якога — даць ураду і ўладальнікам аўтарскіх правоў дадатковыя інструменты для блакавання «сайтаў-ізгояў, якія прапануюць кантрафактныя тавары і парушаючых аўтарскае права», асабліва — сайтаў, зарэгістраваных за межамі ЗША[1]. Першапачаткова ўнесены ў СенатЗША12 мая2011 года сенатарам Патрыкам Лехі (сумесна з яшчэ 11 фундатарамі)[2], па стане на 17 снежня 2011 года законапраект атрымаў падтрымку 40 сенатараў з абедзвюх партый.