OB-асацыяцыя Скарпіёна — Цэнтаўра (Sco-Cen, Sco OB2) з'яўляецца найбліжэйшай да СонцаOB-асацыяцыяй. Гэта зорная асацыяцыя складаецца з трох падгруп: Верхняй Скарпіёна (Upper Scorpius, US) Верхняй Цэнтаўра — Ваўка (Upper Centaurus-Lupus, UCL) і Ніжняй Цэнтаўра — Паўднёвага Крыжа (Lower Centaurus-Crux, LCC) Сярэднія адлегласці да зорак у гэтых групах знаходзяцца ў дыяпазоне ад 380 да 470 светлавых гадоў[1].
Зоркі ў розных падгрупах маюць трохі розны ўзрост: да 11 мільёнаў гадоў у Верхняй Скарпіёна[2] і да, прыкладна, 15 мільёнаў гадоў у Верхняй Цэнтаўра-Ваўка і Ніжняй Цэнтаўра — Паўднёвага Крыжа. Шматлікія з яркіх зорак у сузор'ях Скарпіёна, Ваўка, Цэнтаўра, і Паўднёвага Крыжа з'яўляюцца членамі асацыяцыі, у тым ліку Антарэс (самы масіўны член Верхняй Скарпіёна), і большасць зорак Паўднёвага Крыжа[3]. У кожную з трох падгруп уваходзяць сотні зорак з масамі ад 15 сонечных мас (Антарэс) да ўзроўню ніжэй мяжы вадароднага нуклеасінтэзу (гэта значыць карычневыя карлікі)[4]. Сярэдняя колькасць зорак у кожнай з трох падгруп, верагодна, парадку 1000—2000[5]
Зоркі-члены OB-асацыяцыі Скарпіёна — Цэнтаўра маюць падобны ўласны рух — прыкладна 0,02-0,04 вуглавых секунд у год, што сведчыць пра тое, што зоркі маюць амаль паралельныя вектары хуткасці, рухаючыся з хуткасцю каля 20 км/с перпендыкулярна да прамяня зроку зямнога назіральніка. Роскід хуткасцей у падгрупах парадку 1-2 км/с[6]. Некалькі звышновых выбухнулі ў асацыяцыі на працягу апошніх 15 мільёнаў гадоў, у выніку чаго ўтварылася вобласць расшыральнага газу вакол групы[7], у тым ліку Пузыр I, які прылягае да Мясцовага пузыра. Каб растлумачыць прысутнасць радыеактыўнага60Fe у зямной кары на дне акіяна, была высунута гіпотэза пра тое, што ў наваколлях Сонца, прыкладна 3 мільёны гадоў назад, адбыўся выбух звышновай, магчыма члена асацыяцыі[8].
↑ абPreibisch, T., Mamajek, E. (2009). "The Nearest OB Association: Scorpius-Centaurus (Sco OB2)". Handbook of Star-Forming Regions. 2: 0. arXiv:0809.0407. Bibcode:2008hsf2.book..235P.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)