Northrop Grumman Corporation |
---|
|
Тып |
самалётабудаўнічае прадпрыемства[d], вытворца ваеннай тэхнікі[d], бізнес, прадпрыемства і публічная кампанія |
Лістынг на біржы |
Нью-Ёркская фондавая біржа |
Заснаванне |
1994 |
Краіна |
|
Адрас |
|
Галіна |
суднабудаванне, самалётабудаўнічае прадпрыемства[d], электронная прамысловасць[d], авіяцыйная прамысловасць[d] і ваенная прамысловасць[d] |
Прадукцыя |
ваенны самалёт[d] |
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі |
Northrop Grumman Aeronautics Systems[d], Northrop Grumman Defense Systems[d], Northrop Grumman Mission Systems[d], Northrop Grumman Space Systems[d], Northrop Grumman (Germany)[d] і Northrop Grumman (France)[d] |
Сайт |
northropgrumman.com (англ.) |
Northrop Grumman Corporation («Нортрап Груман Карпарэйшн») — ваенна-прамысловая і тэхналагічная карпарацыя ў ЗША. Штат: 122000 работнікаў (2006).
Абарот: ~30 млрд. USD за год (2006).
Складаецца з 8 асноўных бізнес-сектараў, якія дзейнічаюць у 4 асноўных сферах вытворчасці: інфармацыі і паслуг, электронікі, авіякасмічнай, суднабудаўнічай.
Заснавана Джонам Нортрапам у Хаўтарне, штат Каліфорнія пад назвай «Нортрап Эркрафт інкарпарэйтэд» (1939). У далейшым у склад кампаніі ўвайшлі «Груман» (1994), «Весцінгауз» (1996), «Лагікон» (1997), «Тэледайн Раян» (1999), «Літан» (2001), «Ньюпарт Ньюс» (2001), «TRW» (2002).
Назвы: «Нортрап карпарэйшн» (з 1959), «Нортрап Груман карп.» (з 1994).
Прадукцыя
Першы серыйны прадукт: самалёт N-3PB для нарвежскіх ВПС (1940). Вядомыя прадукты: серыя самалётаў схемы «лятанае крыло», самалёты P-61, F-89, F-5, E-2 «Хокай», крылатая ракета SM-62 «Снарк».
Інфраструктура для разнастайных інф. сетак у маштабе ЗША, баявая сістэма інфармацыі пра мясцовасць (Combat Terrain Information System), радары для сістэм АВАКС і СТАРС (Joint STARS), электронныя сістэмы збору і аналізу інфармацыі, рабатэхніка.
Спадарожнікі ранняга папярэджання (Defense Support Program), касмічны тэлескоп «Джэймс Веб», сувязныя і разведвальныя ШСЗ. Проціракетны кінетычны знішчальнік (Kinetic Energy Interceptor).
«Нябачны» бамбардзір. B-2, беспілотны назіральнік «Глобал Хок», удзел у праграме знішчальніка F-35.
Серыя атамных ударных авіяносцаў «Німіц» (10 адзінак), серыя знішчальнікаў КРУ[заўв 1] «Арлі Бурк» (24 адзінкі). Карпарацыя будуе серыю шматмэтавых дэсантных караблёў «Уосп», супольна з «Джэнерал Дайнэмікс Электрык Боўт» — серыю ПЛАРБ «Вірджынія». Адзіная ў ЗША кампанія, якая распрацоўвае, будуе і мяняе паліва атамнага авіяноснага флоту ЗША. Распрацоўвае перспектыўны знішчальнік КРУ «Цумвальт» (DDG-1000) і атамны авіяносец CVN-78.
Заўвагі
- ↑ КРУ — кіроўнае ракетнае ўзбраенне.
Крыніцы