«Норт-Аме́рыкан-Ро́квел» (NAR, англ.: North American Rockwell) — колішняя авіякасмічная кампанія ў ЗША, утвораная зліццём кампаній «Норт-Амерыкан» і «Роквел» (сакавік 1967). Кампанія была цалкам купленая ў 1996 кампаніяй «Боінг».
Кампанія суправаджала ранейшую прадукцыю, а ў 1970-я—1980-я гады дасягнула камерцыйнага поспеху на вялікіх ваенных праграмах бамбардзіроўшчыка B-1[3] і касмічнага чаўнака (у адмыслова створаным Аддзяленні касмічных транспартных сістэм (STSD, англ.: Space Transportation Systems Division) былі выпушчаны 4 арбітальныя апараты). У канцы 1980-х—пач. 1990-х кампанія ўдзельнічала ў радзе міжнародных авіякасмічных праектаў. Разрадка 1990-х гадоў і памяншэнне ваенных заказаў прывялі да пагаршэння фінансавай сітуацыі кампаніі, і ў 1996 яна была купленая «Боінгам».
Вядомыя і шырокаўжываныя прадукты: бамбардзіроўшчык B-1 «Лансер», КА «Спейс шатл».
Крыніцы