Музычны крытык Мікалай Янкойць з партала Experty.by адзначае, што «запіс вельмі якасны, упэўнены і граматны», але «калі б на дыску было больш красоверных нумароў накшталт апошняга, сярэднявечна-гранджавага, альбом загучаў бы значна цікавей». Музычны журналіст Ягор Цывілька з партала Experty.by мяркуе, што «атрымаліся арыгінальныя каверы, якія выйгрышна глядзеліся б на трыб’ют-альбомах гэтых гуртоў», аднак «сабраныя ж разам, трэкі дэманструюць, што і арыгінальнасць можа быць аднабаковай».