Linux Mint (/ˈliːnʊks ˈmint/, ад англ.: mint — мята) — дыстрыбутыў аперацыйнай сістэмы Linux, створаны на базе дыстрыбутыва Ubuntu (які, у сваю чаргу, быў распрацаваны на базе Debian) і арыентаваны на прастату ўжывання. Графік выпуску выданняў — не радзей аднаго разу ў шэсць месяцаў, а практычна, выданні могуць выходзіць і часцей за адзін раз у квартал.
Камплектацыя і канфігурацыя
Linux Mint мае адмысловае асяроддзе працоўнага стала Cinnamon, створанае на базе GNOME 3; таксама даступны версіі, якія выкарыстоўваюць MATE і Xfce. Камплектацыя праграмнага забеспячэння ўлічвае патрэбы як сервераў, так і рабочых станцый.