Міжнародны стандарт ISO 216 вызначае папяровыя фарматы.
Ён быў створаны ў 1975 годзе з нямецкага стандарту DIN 476 і адрозніваецца ад яго толькі большымі дапушчальнымі хібнасцямі.
Стандарт быў прыняты амаль усімі краінамі, за выключэннем ЗША і Канады.
Серыя фарматаў A
Стандарт засноўваецца на метрычнай сістэме мер. Базавы ліст паперы (А0) мае плошчу ў 1 м² і суадносіны бакоў . Усе іншыя памеры атрымліваюцца разразаннем уздоўж кароткага боку на дзве роўныя часткі.