FNP-45 |
Апісанне |
Краіна: |
Германія |
Гісторыя мадэлі |
Серыйны выпуск: |
з 2008 года |
Характарыстыкі |
Маса, кг: |
930 г |
Даўжыня, мм: |
200 мм |
Даўжыня ствала, мм: |
114 мм |
Калібр, мм: |
.45 |
Патроны: |
.45 ACP |
УСМ: |
двайнога дзеяння |
Боезабеспячэнне: |
магазін на 14 патронаў |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона |
|
Пісталет FNP-45 быў упершыню анансаваны ў 2007 годзе ў ЗША, яго вытворчасць і продаж пачатыя ў 2008 годзе. Гэты пісталет быў распрацаваны і вырабляецца ў ЗША і ў першую чаргу для амерыканскага рынка, падпадзяленнем бельгійскай кампаніі FN Herstal — кампаніяй FNH USA. Пісталет FNP-45 уяўляе сабой зброю службовага тыпу, арыентаваную ў першую чаргу на супрацоўнікаў праваахоўных органаў і службаў аховы, а таксама на грамадзянскіх стралкоў, якія аддаюць перавагу поўнапамерным пісталетам вялікага калібра. Гэты пісталет грунтуецца на некалькіх больш кампактных пісталетах бельгійскай распрацоўкі FNP-9, якія выпускаюцца ў Бельгіі і ЗША ужо некалькі гадоў.
Пісталет FNP-45 пабудаваны з выкарыстаннем энергіі аддачы пры кароткім ходзе ствала. Замыканне ствала ажыццяўляецца адным баявым выступам у казеной частцы ствала за акно для выкіду гільзаў у засаўцы, паніжэнне ствала пры адпіранні ажыццяўляецца па схеме Браўнінга, пры ўзаемадзеянні фігурнага выраза ў прыліве пад ствалом з адмысловым сталёвым укладышам у рамцы. Рамка пісталета выкананая з ударатрывалага пластыка, засаўка — з нержавеючай сталі. Ударна-спускавы механізм куркавы, выкананы ў выглядзе асобнага легказдымнага модуля. Асноўны варыянт УСМ — падвойнага дзеяння, з двухбаковым рычажком бяспечнага спуску цынгеля. Існуюць таксама альтэрнатыўны зменны модуль УСМ падвойнага дзеяння з ручным засцерагальнікам, замыкалючым цынгель ва ўзведзяным стане. Рычажкі засцерагальніка і затворной затрымкі, а таксама кнопка фіксацыі магазіна выкананыя на абедзвюх баках зброі. Для замены модуля УСМ патрэбна няпоўная разборка зброі, адмысловая прылада не патрабуецца. Дзяржальня зброі мае зменныя заднія часткі ў двух варыянтах — прамую і выгнутую, пад ствалом маецца інтэгральная накіроўваючая для мацавання ліхтара або лазернага прыцэла. Прыцэльныя прынады нерэгулюемыя, усталяваныя на засаўцы ў пазы тыпу «ластаўчын хвост».