«Е-Інк-Карпарэ́йшан» (англ.: E Ink Corporation) — кампанія ў ЗША, заснаваная (1997) дзеля камерцыйнага выкарыстання навукова-тэхнічных распрацовак у галіне электронна-папяровых спосабаў візуалізацыі, зробленых у Лабараторыі мультымедый Масачусетскага інстытуту тэхналогій.
Кампанія валодае тэхналогіяй электроннага чарніла, на аснове якой радам вытворцаў выпускаюцца электронна-папяровыя дысплеі і іншыя прадукты: ЭП дысплеі «Соні», гадзіннікі «Сейка» і «Касіё», дарожная маркіроўка «Фослах» (Vossloh) і гандлёвая маркіроўка «Неалюкс» і інш.
Спасылкі
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 14 чэрвеня 2020.