«Deal With Silence» (бел.: Здзелка з цішынёй) — дэбютны альбомбеларускагагурта «Open Space», запісаны на мінскай студыі «Granny Records»[8]. Выпушчаны ў продаж 21 снежня 2009 года, ён стаў даступны для бясплатнай запампоўкі з сайта гурта 12 сакавіка 2010 года[9].
Падрыхтоўка і выпуск
Альбом запісваўся на працягу 8 месяцаў[10]. Агульныя выдаткі на працу, па падліках Віталя Маціеўскага, склалі «значна» менш 100 000долараў ЗША, што тым не менш дазволіла ажыццявіць усе музычныя задумкі адсодкаў «на 80%»[11].
Спіс кампазіцый
№
Назва
Словы
Музыка
Працягласць
1.
«Deal With Silence»
Віталь Маціеўскі
Віталь Маціеўскі
4:33
2.
«Unprepared»
Віталь Маціеўскі
Віталь Маціеўскі
3:12
3.
«TV Show»
Віталь Маціеўскі
Віталь Маціеўскі
3:07
4.
«Hurricane»
Віталь Маціеўскі
Віталь Маціеўскі
3:16
5.
«You Will Never Know»
Віталь Маціеўскі
Віталь Маціеўскі
4:12
6.
«Stalemate»
Віталь Маціеўскі
Віталь Маціеўскі
2:43
7.
«Get Away»
Віталь Маціеўскі
Віталь Маціеўскі
3:19
8.
«Busy»
Віталь Маціеўскі
Віталь Маціеўскі
3:48
9.
«Travel Song»
Віталь Маціеўскі
Віталь Маціеўскі
3:31
10.
«Beautiful»
Віталь Маціеўскі
Віталь Маціеўскі
3:01
11.
«Same Excuses»
Віталь Маціеўскі
Віталь Маціеўскі
3:49
Крытыка
Дар’я Казлова з «Переходного возраста(руск.) (бел.» ў заметцы з нагоды выхаду альбома напісала, што дыск «атрымаўся адточаным і прафесійным»[12].
Сяргей Пукст, музычны аглядальнік «СБ. Беларусь сегодня», у сваёй рэцэнзіі напісаў, што «пры адноснай разнастайнасці ў вузкіх рамках абранага стылю ўсе песні на дыску складзены ў якасны прадукт», але «музыка атрымліваецца цалкам прадказальнай»[6][7]. Аляксандр Філімонаў і Пётр Болагаў, рэдактары парталу «Lenta.ru(руск.) (бел.», у сваім аглядальным артыкуле ацанілі прафесіяналізм запісу, але ж таксама паставілі на від прадказальнасць песень, прыпісаў кружэлку да сумесі інды-року, поп-року і софт-року[13]. Хагнір з nneformat.ru пачуў на дыску «вельмі добры поп-інды-рок» у духу аўстралійскіх гуртоў 1980-х гадоў і шатландскага «Simple Minds(руск.) (бел.», не без нездаволенасці, што «спяваюць на англійскай», зрабіў камплімент «слаўнаму калектыву» за меладычнасць[14]. Яніс Стундыньш, латвійскі музычны крытык, усхваліў шчырасць мелодый, што «прымушае дараваць некаторыя састарэлыя прыёмы поп-року», у той час як англійскае вымаўленне наадварот з большага яму спадабалася[15].
Маша Калеснікава, журналіст Еўрапейскага радыё для Беларусі, у сваім аналізе падкрэсліла, што альбом выйшаў «безжыццёвым, аднастайным і злёгку пасрэдным», у той час як яго тэхнічная частка была ўспрынята досыць добра[16]. Музычны крытык часопіса «Rolling Stone Russia(руск.) (бел.» Андрэй Бухарын на старонках выдання прыйшоў да высновы, што гурт упэўнена грае энергічны і меладычны англамоўны рок і гэта рызыка ператварае некаторыя з песень CD у стадыённыя гімны[4].
Журналіст штотыднёвіка «БелГазета» Таццяна Заміроўская як пазаштатны музычны эксперт «Experty.by» ацаніла альбом, які «пакідае ўражанне дыхтоўнай, дарагой і якаснай працы над матэрыялам, які, магчыма, гэтага не заслужыў», на 5,0 з 10[2] і падкрэсліла наяўнасць гімнаў а-ля «U2» і «Stereophonics(руск.) (бел.» у ім[1]. Штатны склад крытыкаў музычнага парталу «Experty.by» прызначыў працы сярэднюю адзнаку 6,0 з 10: Сяргей Будкін пачуў у вытанчаных і густоўных аранжыроўках мелодыі «Muse(руск.) (бел.», пахваліў аздабленне дыску, «просценькія мелодыі», на думку Зміцера Безкаравайнага, адносяцца да брыт-попу, адсылая да «Coldplay», Алегу Клімаву хацелася б услыхаць штосьці больш меладычнае, чым аднастайны брыт-поп у выкананні «Open Space», а Зміцера Падбярэзскага і зусім расчараваў дастаткова манатонны брыт-поп плыткі[3].
Аўтар музычнага партала «Ultra-music.com» Вячаслаў Радзівонаў засведчыў прыхільнасць музыкаў да брыт-поп плыні, таму што музыка нагадала яму гурты «Coldplay», «Travis(руск.) (бел.», «Starsailor(руск.) (бел.» і «Wilki(бел. (тар.)) (бел.», а таксама абрысаваў вылізанасць гучання добра прадуманага і выдатна запісанага альбома[17]. Joy Tartaglia з украінскага музычнага партала music.com.ua падкрэсліла, што падабенства да «Travis(руск.) (бел.» вельмі перавялічана, таму што гучанне гурта, больш напамінаючае творчасць «Esthetic Education(руск.) (бел.», ёсць «пераказ азбукавых гісторый брытанскага року», прыцягнула ўвагу да вядучага вакалу накшталт Йоакіма Берга(шведск.) (бел. з гурта «Kent(бел. (тар.)) (бел.» і ацаніла кружэлку на 5,0 з 10[5].
Літоўскі музычны крытык Рамунас Зілніс ахарактэрызаваў кружэлку ад гурта-гібрыда паміж «Coldplay», «Franz Ferdinand(руск.) (бел.» і «The Kooks(руск.) (бел.» як «прыемны рок-альбом», але без міжнароднага патэнцыялу[18]. Таццяна Заміроўская, музычны аглядальнік «БелГазеты», сведчыла, што альбом яна «так і не змагла толкам расслухаць» ды і «наогул незразумела, пра што гэты гурт»[19].
Узнагароды і прэміі
Дыск быў адзначаны ў асабістых рэйтынгах лепшых айчынных альбомаў за 2009 год ад Сяргея Маліноўскага, галоўнага рэдактара газеты «Антенна»[20], Яніса Стундыньша, латвійскага музычнага крытыка, суаўтара «Encyclopedia of Popular Music(руск.) (бел.»[15], Рамунаса Зілніса, музычнага аглядальніка літоўскай газеты «Lietuvos rytas(руск.) (бел.»[18].