У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Атэнеум.
«Athenaeum, listy pro literaturu a kritiku vědeckou» (Атэне́ум. Старонкі літаратуры і навуковай крытыкі) — чэшскі літаратурны і навуковы часопіс, які выдаваўся на чэшскай мове ў Празе з 1883 года.
Заснавальнікам яго і першым рэдактарам быў прафесар Томаш Масарык. З 1888 года часопіс рэдагаваўся і выдаваўся прафесарам Іозефам Кайзлам. «Атэнеум» карыстаўся пэўным аўтарытэтам чытачоў таго часу.
«Атэнеум» выходзіў у выглядзе выпускаў ін-актава па 32 старонкі 15-га чысла кожнага месяца.
На старонках «Атэнеума» друкаваліся, па ініцыятыве Масарыка, артыкулы навукоўцаў у розных галінах навукі, якія пераканаўча даказалі фальшывасць рукапісаў Вацлава Ганкі — Краледворскага і Зеленагорскага, што паставіла кропку ў спрэчцы пра Рукапісы.
Зноскі
Літаратура