8 cm Feldkanone M. 17
|
8-см палявая гармата М.17 у музеі Fort Sill, ЗША
|
Тып:
|
палявая гармата
|
Краіна:
|
Аўстра-Венгрыя
|
Гісторыя службы
|
Выкарыстоўвалася:
|
Аўстра-Венгрыя Аўстрыя Чэхаславакія Трэці рэйх Югаславія Румынія Польшча
|
Войны і канфлікты:
|
Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна
|
Гісторыя вытворчасці
|
Вытворца:
|
Škoda
|
Гады вытворчасці:
|
1917-1918
|
Характарыстыкі
|
Маса, кг:
|
1319
|
Даўжыня, мм:
|
2,297
|
Вага снарада, кг
|
8
|
Калібр, мм:
|
76,5
|
Вугал узвышэння:
|
ат −10° да +45°
|
Вугал павароту:
|
8°
|
Хуткастрэльнасць, выстралаў/хвіл:
|
10-12
|
Пачатковая хуткасць снарада, м/с
|
554
|
Максімальная далёкасць, м:
|
11400
|
8 cm Feldkanone M. 17 (8-см палявая гармата М.17)— стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялась кампаніяй Škoda. Паміж войнамі яна выкарыстоўвалася Аўстрыяй, Чэхаславакіяй, Румыніяй і Югаславіяй. Пад час Другой сусветнай вайна захопленая зброя выкарыстоўвалася нацысцкай Германіяй пад пазначэннямі 7,65 см FK 17 (ö) ці (t) і 7,65 см FK 303 (j).
У гарматы быў звычайны дызайн, хоць і з некаторымі ўнікальнымі характарыстыкамі. Лафет быў змантаваны на крывалінейнай восі, якая рабіла яе ніжэй да зямлі, змяншаючы бачнасць і паляпшаючы стабільнасць. Кананіры ехалі на прыступках перад шчытом, а не сядзелі ў сядушках, прымацаваных да шчыта, як гэта было ў іншых гарматах гэтага часу. Для транспартавання ўжывалі тры пары коней. Лафет можна было разабраць на тры часткі для перавозкі па перасечанай мясцовасці.
Літаратура
- Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939-1945... — New York: Doubleday, 1979. — ISBN 0-385-15090-3.
- Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.