«71» — другі студыйны альбом беларускага рэп-гурта «PANaNieba», які быў выдадзены ў 2011 годзе.[2][3]
Змест
Аўтар |
1. |
«Галоўнае» | SP Kava |
3:44 |
2. |
«Трываю (feat. Neuro Dubel)» | Аляксандр Кулінковіч |
3:13 |
3. |
«Становімся мацней» | SP Kava |
3:20 |
4. |
«Шукаю выйсце» | SP Kava |
3:09 |
5. |
«Свой» | SP Kava |
3:45 |
6. |
«Мой раён» | SP Kava |
3:39 |
7. |
«На віражах» | SP Kava |
3:26 |
8. |
«не веру» | SP Kava |
4:35 |
9. |
«Буйкі (feat. Наталіка)» | Тарас Апарык |
4:38 |
10. |
«Гэта не ўсё» | SP Kava |
4:30 |
31:58 |
Удзельнікі
- SP Kava — музыка
- Sviedak — словы, музыка
- Тарас Апарык — сола на гітары
Крытыка
Музычны крытык Сяргей Будкін адзначыў пра альбом, што «у якасьці дэбюту яно б яшчэ пасавала, але пасьля даволі гучнай заяўкі ўсё ж выглядае як крок назад». Музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі лічыць, «што па-ранейшаму прываблівае, дык гэта непадробнасьць, натуральнасьць выказваньня», але «калі б дадаць да гэтага матэрыялу прадуманыя аранжаваньні, ён бы напэўна прадстаў у значна больш выгадным сьвятле». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны падкрэсліў, што альбом «лепш па гуку, больш рэзкі па тэкстах, але заадно і значна больш сярэднестатыстычны па ўсіх параметрах». Музычны журналіст Алег Клімаў выказаў меркаванне, што «вось і прыклад таго, як сіндром другога альбома[en] спрацаваў на ўсе сто з лішнім працэнтаў».
Зноскі
Спасылкі