6-я кавалерыйская дывізія — кавалерыйскае злучэнне Чырвонай арміі, якое існавала ў 1919—1941 гадах.
Сфарміравана на базе Стаўрапольскай кавалерыйскай брыгады пад найменнем 1-й Стаўрапольскай кавалерыйскай дывізіі. Крыху пазней пераімнавана ў 6-ю. У 1921 годзе падраздзяленне атрымала ганаровае найменне «Чангарская». У 1936 годзе перніменавана ў 6-ю Кубанска-Церскую казачую Чырванасцяжную дывізію імя С. М. Будзёнага.
За перыяд свайго існавання ўдзельнічала ў грамадзянскай вайне ў Расіі, Польска-савецкай вайне, грамадзянскай вайне ў Іспаніі, паходзе ў Заходнюю Беларусь і ваявала на пачатковым этапе Вялікай Айчыннай вайны.
Дывізія ўзнагароджана Ганаровым рэвалюцыйным Чырвоным Сцягам (1928), двума Ордэнамі Чырвонага Сцяга (1928 і 1930), Ордэнам Леніна (1935) і Ордэнам Чырвонай Зоркі (1939).
Спасылкі