Выхаванец бабруйскай ДЮСШ, з 2010 года выступаў за дубль «Белшыны». 27 ліпеня 2013 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену ў матчы Кубка Беларусі супраць «Смалявічаў-СТІ» (3:1).
Першую палову сезону 2014 правёў у светлагорскім «Хіміку». У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Белшыну»[3]. У другой палове сезону 2014 стаў з’яўляцца ў асноўным складзе «Белшыны», звычайна выходзячы на замену.
З красавіка 2015 года выступаў за «Оршу». У жніўні таго ж года зноў стаў іграком «Хіміка», пакінуў каманду ў ліпені 2016 года[4].
У пачатку 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі «Горкі».