Яўген Вапа (польск.: Eugeniusz Wappa; нар. 1965) — беларускі дзеяч у Польшчы, радны БНР.
Выпускнік беларускага ліцэя ў Гайнаўцы. Вывучаў гісторыю ў Варшаўскім універсітэце. Быў адзін з заснавальнікаў Рады Культуры Студэнтаў Нацыянальных Мяншыняў. З канца 1980-х гадоў узначальваў Беларускае аб’яднанне студэнтаў. З 1995 года кіруе Беларускім саюзам у Польшчы. Галоўны рэдактар «Нівы», штотыднёвіка беларускае меншасці ў Польшчы. Дырэктар Радыё Рацыі.