Размешчаны на рацэ Усумасінце на тэрыторыі сучаснага штата Ч’япас у Мексіцы. Яшчылан вядомы вялікай колькасцю скульптур.
У старажытнасці горад, відаць, называўся Ісанканак (Izancanac). Часам упамінаецца пад назвамі Менчэ (Menché) і «горад Ларыяра» (Ciudad Lorillard) у гонар П’ера Ларыяра, які фінансаваў экспедыцыю па землях цывілізацыі мая.
Архітэктура
Яшчылан вядомы сваёй манументальнай архітэктурай і прыгожай скульптурай. Іменна гэта прыцягвае да яго турыстаў. У цэнтры Яшчылана размяшчаліся некалькі плошчаў і акропаль. У цэлым у цэнтры горада было да 160 будынкаў[1].
Аб раннекласічным абліччы Яшчылана амаль нічога не вядома, самым раннім вядомым манументам Яшчылана з’яўляецца Стэла 27, яна была пастаўлена прыкладна 18 кастрычніка 514 года царом Таб-Баламам I і адноўлена ў позні класічны перыяд[2].
Стэла 27 з’яўляецца ўнікальным прыкладам аднаўлення ў познекласічным перыядзе пашкоджанай раней стэлы[2].
Яшчылан у старажытнасці
Ят-Балам, заснавальнік дынастыі, узышоў на прастол 2 жніўня320 года, калі Яшчылан быў невялікім горадам. Горад-дзяржава паступова рос і ператварыўся ў рэгіянальны цэнтр, а дынастыя правіла да пачатку IX стагоддзя. Найбольшага ўплыву горад дасягнуў пры кіраванні цара па імені Іцамнах-Балам III, які памёр ва ўзросце 62 гадоў у 742 годзе[3].
Яшчылан быў важным горадам цывілізацыі мая ў класічны перыяд і дамінаваў у вобласці Усумасінты, падпарадкаваўшы сабе такія гарады, як Банампак (Царства Шукальнах). Працяглы час быў сапернікам горада П’едрас-Неграс на тэрыторыі сучаснай Гватэмалы і некаторы час — таксама Тыкаля.
Сапернічаў з Паленке, супраць якога вёў вайну ў 654 годзе.
Сучасны Яшчылан
Першае сучаснае ўпамінанне пра руіны змяшчаецца ў паведамленні Хуана Галінды 1833 года. Вывучэнне горада пачалося ў апошнія гады XIX ст., калі ўпершыню былі апублікаваны яго зарысоўкі і фатаграфіі.
Доступ к Яшчылану спалучаны з цяжкасцямі — да нядаўняга часу ў радыусе 150 км ад яго не існавала шашэйных дарог. Да горада можна было дабрацца толькі на лодцы або на невялікім самалёце. З тых часоў, як у 1990-я гады мексіканскі ўрад пабудаваў шашу ўздоўж мяжы з Гватэмалай, Яшчылан сталі наведваць турысты. Існуюць два маршруты. Першы: ад Паленке па Паўднёвай прыгранічнай шашы да Чанкалы, адтуль павярнуць на Франтэра-Карасаль, размешчаную побач з Яшчыланам і далей па рацэ Усумасінце. Другі: самалётным рэйсам з Паленке, Акасінга ці Камітана.