У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Вірыён.
Ян Тадэвуш Фелікс дэ Вірыён (польск.: Jan Tadeusz Feliks de Virion; каля 1795 — ?) — службовец, памешчык.
Біяграфія
Паходзіць са шляхецкага роду дэ Вірыёнаў. Сын Караля Юзафа Вірыён і Кацярыны з Дзяконскіх.
У 1813 г. — сябра камісіі для секвестра маёнткаў, у 1814 г. — старшыня Гродзенскага гродскага суда. У 1817 г. — старшыня Гродзенскага межава-апеляцыйнага суда, гродзенскі падкаморы. У 1819 г. — прэзідэнт Гродзенскага суда і межавага суда Гродзенскага павета. У 1821—1822 г. — падкаморы таго ж павета.
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.
Сям’я
У шлюбе з Марыянай з баронаў Брунаў. Дзеці:
- Станіслаў Караль Сямён (1832—1909);
- Уладзімір Уладзіслаў Казімір (1833—1896), у шлюбе са Стэфаніяй Людвікай з Солтанаў (1848—1933); гаспадар маёнтка Лішкі ў Гродзенскай губерні, маршалак Гродзенскага павета, падазраваўся ў спачуванні ўдзельнікам паўстання 1863 года, таму знаходзіўся пад следствам;
- Мечыслаў Антоні Ян (1835—1918), у шлюбе з Фларэнцінай Соф’яй Сыгетынскай (каля 1857—1939);
- Казімір (1837—1878);
- Марыя (1845—1860).
Літаратура
Ян Тадэвуш Вірыён — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
- ↑ а б в г Sejm-Wielki.pl — 2002.