Юхан (Ёхан, Ёган) Агрэл (швед. Johan Joachim Agrell; 1 лютага 1701—19 студзеня 1765) — шведскі і нямецкі скрыпач, піяніст, дырыжор і кампазітар.
Біяграфія
Юхан Агрэл нарадзіўся 1 лютага 1701 года ў Лёце (Усходні Готланд). Атрымаў адукацыю ва Упсале, падарожнічаў па Англіі, Францыі, Італіі і іншым краінам.
З 1723 па 1746 год быў прыдворным скрыпачом у Каселі. З 1746 г. быў капельмайстрам у Нюрнбергу.
Яму належыць цэлы шэраг твораў (сімфоніі, канцэрты, санаты і інш.), зборнік якіх быў надрукаваны ў Нюрнбергу; многія іншыя дайшлі да нас у рукапісах. У маладосці на музыку Агрэла моцна паўплывала сучасная італьянская музыка, у прыватнасці Антоніа Вівальдзі.
Юхан Агрэл памёр 19 студзеня 1765 года ў горадзе Нюрнбергу.
Зноскі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|