Юрый Осцік (каля 1530 — 1579) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Першы ваявода мсціслаўскі (1566—1578), ваявода смаленскі (1578—1579); староста браслаўскі (з 1558), дзяржаўца ўпіцкі (1-я палова 1560-х).
Біяграфія
З роду Осцікаў герба «Трубы», сын Юрыя і яго другой жонкі Марыны з Мсціслаўскіх. Меў братоў Мікалая, Яна і Рыгора.
Кальвініст. Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста (1572) выступаў за абранне на сталец Рэчы Паспалітай царэвіча Фёдара Іванавіча, падпісаў элекцыю Генрыка Валезага. Пасля ўцёкаў Генрыка ў 1574 годзе выступаў супраць абрання на каралеўскі сталец маскоўнага цара Івана Васілевіча.
Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Осцікі |
---|
|
Юрый Юр’евіч Осцік — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|