Юдзіта Пржэмыслаўна (чэшск. : Judita Česká, Judita Přemyslovna ), (каля 1202 — 2 чэрвеня 1230 года) — чэшская прынцэса з роду Пржэмыславічаў , дачка чэшскага караля Пржэмысла Отакара I і Канстанцыі . Жонка карынтыйскага герцага Бернарда .
Паходжанне
Юдзіта была старэйшай дачкой караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I і яго другой жонкі Канстанцыі Венгерскай . Па бацькаўскай лініі яна даводзілася ўнучкай чэшскаму князю Уладзіславу II , удзельніку Другога крыжовага паходу , які атрымаў у 1158 годзе спадчынны каралеўскі тытул ад Фрыдрыха Барбаросы за ўдзел у яго паходах, і Юдзіце Цюрынгскай . Па матчынай лініі была ўнучкай караля Венгрыі Белы III і антыяхійскай князёўны Агнесы .
Шлюб і дзеці
Бернард Карынтыйскі — муж Юдзіты
У 1213 годзе Юдзіта выйшла замуж за герцага карынтыйскага Бернарда . Сярэдневяковы храніст Іаан з Віктрынга , які быў капеланам і сакратаром у Генрыха Харутанскага , звязваў іх шлюб з рамантычнай гісторыяй кахання з першага позірку.
У шлюбе Юдзіты і Бернарда было чацвёра дзяцей:
Імаверна, Юдзіта памерла пры родах сына Бернарда ў 1230 годзе.
Зноскі
↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
Žemlička J., Počátky Čech královských 1198—1253, Praha 2002.
Юдзіта Пржэмыслаўна — продкі