Эры (англ.: Erie) — горад, які размяшчаецца ў паўночна-заходнім рэгіёне Пенсільваніі, ЗША. Назва горада паходзіць ад возера Эры, на паўднёвым беразе якога размешчаны горад. Па колькасці насельніцтва, 102 000 чалавек, горад займае чацвёртае месца пасля Філадэльфіі, Пітсбурга і Алентаўн у Пенсільваніі. Метраполія Эры налічвае прыкладна 280 000 жыхароў. Горад з’яўляецца акруговым цэнтрам акругі Эры.