Эрг (араб. пясчанае мора) — пясчаны пустынны масіў у Паўночнай Афрыцы, які размяшчаецца звычайна ў паніжэннях рэльефу.
Характэрны высокія (да 200—300 м) грады маларухомых пяскоў, выцягнутых пераважна ў напрамку пануючых пасатных вятроў. Найбольшыя масівы — Вялікі Усходні Эрг і Вялікі Заходні Эрг. У параўнанні з камяністымі і гліністымі пустынямі эргі больш увільготнены, трапляюцца крыніцы і калодзежы, каля якіх сканцэнтраваны аазісы.