У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Хансен.
Эміль Хрысціян Хансен (дацк.: Emil Christian Hansen; 8 мая 1842, Рыбэ — 27 жніўня 1909, Капенгаген)) — дацкі батанік, хімік і мікрабіёлаг.
Біяграфія
Першапачаткова Хансен атрымаў адукацыю мастака, затым — школьнага выкладчыка біялогіі ва ўніверсітэце Капенгагена.
З 1877 года Эміль Хансен пачынае працаваць фізіёлагам закісання ў Лабараторыях фірмы Carlsberg ў Капенгагене. У 1879—1909 гадах — дырэктар фізіялагічнага аддзела Лабараторый гэтага завода. Праводзіў даследаванні па марфалогіі і фізіялогіі дражджэй, адкрыў метад гадоўлі дражджэй з адной клеткі ў вялікіх аб'ёмах для прамысловай вытворчасці піва. У 1881 годзе ўпершыню атрымаў чыстую культуру піўных дражджэй, што значна палепшыла якасць прадукту. Гэтая культура дражджэй атрымала назву Saccharomyces сarlsbergensis. Па тэхналогіях, распрацаваным Хансенам, піўныя дрожджы вырабляюцца і па гэты дзень. Акрамя шматлікіх даследаванняў і артыкулаў пра дрожджы і закісанні, пяру Хансена належыць шмат іншых работ па мікрабіялогіі.
Зноскі
Літаратура
- Nordens Pasteur : fortællingen om naturforskeren Emil Chr. Hansen / Kristof og Kirsten Glamann. — Gyldendal : København, 2004. — 175 sider. — ISBN 87-02-02500-0
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|