Эмульгатары — рэчывы, якія забяспечваюць стварэнне эмульсій з нязмешвальных вадкасцяў.
Ужыванне
Эмульгатары часта дадаюць у харчовыя прадукты з мэтай стварэння і стабілізацыі эмульсій і іншых харчовых дысперсных сістэм.
Эмульгатары вызначаюць кансістэнцыю харчовага прадукта, яго пластычныя ўласцівасці, глейкасць і адчуванне «напоўненасці» ў роце.
Вылучаюць некалькі падгруп:
- уласна эмульгатары
- пенаўтваральнікі — рэчывы, якія ствараюць ўмовы для змешвання газападобнай фазы ў вадкія і цвёрдыя харчовыя прадукты
- стабілізатары пены — рэчывы, дадаваныя ў вадкія ўзбітыя прадукты для прадухілення расслайвання пены
Эмульгатары ў касметыцы
З прычыны, што шматлікія касметычныя сродкі ўяўляюць сабой эмульсіі, для стабілізацыі ўжываюць эмульгатары:
- ПАР (катыённыя, аніонныя, амфатэрныя, неіонагенныя),
- Гідракалоіды расліннага і жывёльнага паходжання (агар, пекцін, жэлацін, хітазан, ланалін, халестэрын, лецыцін),
- Сінтэтычныя і паўсінтэтычныя палімеры (карбапол, метылцэлюлоза, карбаксіметылцэлюлоза і інш.)
|
---|
Дэкаратыўная касметыка | |
---|
Догляд скуры і валасоў | |
---|
Парфумерыя | |
---|
Інгрэдыенты | |
---|
Працэдуры | |
---|
Найбуйнейшыя вытворцы | |
---|
Катэгорыі | |
---|