У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Эйр.
Возера Эйр (англ.: Lake Eyre) — у рэдкія выпадкі свайго напаўнення з'яўляецца найбуйнейшым возерам Аўстраліі і самой нізкай яе кропкай — 20 м ніжэй за ўзровень мора. Гэта цэнтральная кропка шырокага басейна возера Эйр.
Возера названа ў гонар англічаніна, даследчыка Аўстраліі Эдварда Джона Эйра, які першым знайшоў яго ў 1840 годзе. У 2012 возеру была афіцыйна вернута абарыгенная назва Kati Thanda — так называе возера племя арабана.
Возера размешчана ў пустыні цэнтральнай Аўстраліі, у паўночнай частцы штата Паўднёвая Аўстралія. Басейн возера Эйр уяўляе сабой замкнёную сістэму, навакольнае ложа возера, ніжняя частка якога запаўняецца засоленым шчыльным пластом глебы з-за сезоннага выпарвання захопленых вод. Нават у сухі сезон у Эйры застаецца крыху вады, якая звычайна збіраецца ў невялікіх азёрах, утвораных на салёным высмаглым ложы возера. Падчас сезону дажджоў рэкі з паўночнага ўсходу Квінслэнду цякуць у бок возера. Колькасць вады, якая прыносіцца мусонамі, вызначае, ці дойдзе вада да возера, і калі так, то наколькі глыбокім будзе возера. На возеры таксама бываюць невялікія і сярэдняга памеру паводкі з-за ліўняў, што выпадаюць на навакольных тэрыторыях.
На возеры ёсць яхт-клуб.
Крыніцы
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
Літаратура
Спасылкі