«Шэл-кіп» (англ.: shell-keep, літар. «данжон-абалонка») — від сярэднявечнага абарончага збудавання, пашыраны ў Англіі XII стагоддзя. Паводле свайго прызначэння лічыцца варыянтам вежы-данжона, адсюль назва.[1]
Шэл-кіп уяўляў сабой каменную пустую цыліндрычную вежу, а дакладней, агароджу, дыяметрам да 25 — 30 м, і больш ці менш круглую ў плане. Таўшчыня муроў магла дасягаць 2 — 3 м.[2] Унутраная прастора займалася пад жытло, гаспадарчыя пабудовы і інш.
Шэл-кіпы з’явіліся ў часы актыўнай будовы новых, каменных, і перабудовы старых, драўляных, нарманскіх замкаў (12 ст.). Калі пагорак-«мот» або наогул грунт быў слабым, то яго маглі абгарадзіць каменным мурам цалкам, не ставячы новай вялікай вежы.[7]
У абароне шэл-кіп нічым прынцыповым не адрозніваўся ад звычайнага данжона; з XIII стагоддзя прынесены ў Еўропу досвед крыжовых заваёваў вывеў з ужытку гэты тып збудавання.[1]
Всеобщая история архитектуры. Т.4. — Л.-М., 1966. — 693 с. С.185,186.
Эварт Окшотт. Рыцарь и его замок. Средневековые крепости и осадные сооружения / Пер. с англ. А. Н. Анваера [Ewart Oakeshott. Knight and his castle.]. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2007. — 206 с. ISBN 978-5-9524-2934-5. С.58,59.