Штрудэль (ням.: Strudel, «віхор, варонка, вір») — аўстрыйская мучная страва ў выглядзе рулета са скручанага трубкай ліставога цеста з розным начынкай.
Салодкі штрудэль
Дэсертны штрудэль гатуецца са сметанковага цеста з начынкай з садавіны (яблык), ягад (клубніцы, вішня, брусніцы, маліна, разынкі і т.п.), тварагу (з ваніллю), а таксама з зернямі маку і карыцай або іншымі кампанентамі. Зверху ён можа быць пасыпаны цукровай пудрай.
Штрудэль цудоўна спалучаецца з лёгкай кавай, напрыклад, латэ, ці гарбатай.
Іншыя віды штрудэля
бульбяны штрудэль
мясны штрудэль
каўбасны штрудэль з крывянкай з салам і квашанай капустай
штрудэль з ліверам.
Штрудэль у нацыянальных кухнях
Штрудэль папулярны ва ўсіх нямецкамоўных краінах (прычым найбольшае распаўсюджванне атрымалі яблычны, грушавы і вішнёвы), а таксама ў венгерскай, чэшскай і яўрэйскай кухнях.