Школа знаходзіцца ў будынку, якое пабудавалі адмыслова для Рагачоўскага рэальнага вучылішча на грошы мецэната Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары Аляксееўны ў 1903—1907 гадах[1]. Гэта быў двухпавярховы каменны будынак ў неакласічным стылі. На другім паверсе размяшчалася дамавая царква. Раней чым у іншых будынках Рагачова тут з’явілася сістэма паравога ацяплення, а ваду пераганялі з калодзежа ў памяшканні з дапамогай электрычнасці[2].
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пабудова была спаленая, але яе аднавілі ў 1950-х[2].
У першыя дзесяцігоддзі савецкай улады тут месціліся педагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут, а пасля вызвалення ад акупантаў тут размясцілася школа № 2, якая цяпер носіць імя В. М. Калеснікава[1].
Міхаіл Міхайлавіч Дзятлаў — доктар медыцынскіх навук, член Акадэміі медыка-тэхнічных навук Расійскай Федэрацыі, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь
Іван Фёдаравіч Харламаў — доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны член Расійскай акадэміі адукацыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі
Павел Андрэевіч Цімашэнка — доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры оталарынгалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута
Алег Іванавіч Тужыкаў — доктар хімічных навук спецыяліст у галіне тэхналогій высокамалекулярных і валакністых злучэнняў