Ша́шкі — інтэлектуальная гульня. Від спорту.
Гульня двух партнёраў на шматклетачнай дошцы (падзеленай на цёмныя і светлыя палі) аднолькавымі, але розных колераў фігуркамі (фішкамі-шашкамі), якія перамяшчаюцца па цёмных палях паводле пэўных правіл. Мэта гульні — знішчыць фігуры праціўніка ці «заперці» іх (пазбавіць хадоў).
Паводле археалагічных звестак і твораў Герадота і Платона, шашкі ўзніклі ў Старажытным Егіпце і краінах Аравійскага паўвострава. Найбольшае пашырэнне набылі 100-клетачныя французскія шашкі, якія сталі міжнароднымі. Чэмпіянаты свету па 100-клетачных шашках праводзяцца з 1894. У 1947 заснавана Сусветная федэрацыя шашак.
Тыпы
Існуюць розныя тыпы шашак: рускія, англійскія, бразільскія, амерыканскі пул, італьянскія, чэшскія, міжнародныя, гішпанскія, канадскія і інш. Яны адрозніваюцца колькасцю шашак і таксама памерамі дошкі (8х8, 10х10, 12х12, 8х10 і інш.).
Правілы
Хады
Шашкі ходзяць адна праз адну (заўсёды па дыяганалі) і становяцца толькі на свабодныя клеткі. Б’юць яны абавязкова (фукаў няма), за выключэннем ангельскіх шашак, у якіх дазволена ігнараваць бой, таксама пераскокваючы фігуру суперніка. Міжнародныя шашкі адрозніваюца дошкай 10х10 і абавязкам біць большасць шашак.
Дамка
Дамкай становіцца шашка, якая дайшла да чужога краю дошкі. У міжнародных шашках ёсць некаторыя адрозненні: 1) калі шашка трапіла да чужога краю, яна прызнаецца дамкай толькі ў наступным ходзе; 2)калі шашка (не дамка) б’е шашкі суперніка праз дамачнае поле і не спыняецца на ім, а збівае чарговую, стаялую каля дамачнага поля шашку, яна не прызнаецца дамкай.
Шашкі ў Беларусі
У Беларусі афіцыйныя спаборніцтвы праходзяць па міжнародных шашках і рускіх. Існуе Беларуская Федэрацыя шашак (БФШ), офіс якой знаходзіцца ў Мінску, у будынку Рэспубліканскага Цэнтра Алімпійскай Падрыхтоўкі па шахматах і шашках (РЦАП).
Шашысты Беларусі
- Алена Барысаўна Альтшуль
- Браніслава Баскіна (1902—1973), першая чэмпіёнка Беларусі па рускіх шашках сярод жанчын
- Бер Лейзеравіч Берлінкоў (1912—1996), чэмпіён Беларусі па рускіх шашках (1933), сярэбраны (1936, 1937, 1947, 1949) і бронзавы (1932, 1934, 1950, 1953, 1959) прызёр
- Барыс Прохаравіч Круталевіч, 1-ы майстар спорту Беларусі па шашках
- Мацвей Яфімавіч Рабіновіч (1913—1954), двухразовы чэмпіён Беларусі па рускіх шашках (1947, 1948), бронзавы прызёр (1951)
- Марк Міхайлавіч Шульман
Гл. таксама
Літаратура
Спасылкі