«Чэшская хроніка» (лац.: Chronica Boemorum) — першая хроніка на лацінскай мове, у якой была паслядоўна і адносна поўна выкладзена гісторыя Чэхіі. У яе ўвайшлі звесткі пра гістарычныя падзеі ў чэшскай зямлі з найстаражытнейшых часоў па першую чвэрць XII ст. Пры гэтым «Хроніка» не абмяжоўваецца чэшскай нацыянальнай гістарыяграфіяй, раскрываючы таксама пытанне ўзаемаадносін розных еўрапейскіх дзяржаў у Х—XII стагоддзях.
Аўтарам хронікі быў дэканкапітуласабора Святога Віта ў ПразеКазьма Пражскі. З'яўляючыся каштоўнай гістарычнай крыніцай, асабліва ў частцы, якая тычыцца падзей, сучаснікам якіх быў Казьма, «Чэшская хроніка» шмат у чым задала кірунак наступнага развіцця чэшскага летапісання. Працу над хронікай летапісец вёў да сваёй смерці ў 1125 годзе. Нягледзячы на некаторыя недакладнасці і яркае праяўленне ўласнай пазіцыі аўтара, высокі для той эпохі навуковы ўзровень і важнасць апісаных у ёй падзей ставяць Казьму Пражскага ў лік адных з самых значных летапісцаў сярэдневяковай Еўропы.
Die Chronik der Böhmen des Cosmas von Prag(нявызн.)(недаступная спасылка). Monumenta Germaniae Historica. — Выданне «Чэшскай хронікі» 1923 года. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013. Праверана 9 ліпеня 2011.