Чырвоны ара[1] (Ara macao) — птушка сямейства папугаевых.
Знешні выгляд
Даўжыня цела 78-90 см, крыла — 28-40 см, хваста — 50-62 см. Галава, верх крылаў, шыя, верх спінкі, грудка і жывот ярка-чырвоныя, надхвосце і ніз крылаў ярка-блакітныя, папярок крылаў праходзіць жоўтая паласа. Голыя шчокі светлыя з шэрагамі белых пёрак. Наддзюб'е белае з карычнева-чорнай плямай у аснаванні дзюбы і чорным кончыкам, паддзюб'е буравата-чорнае. Радужка жоўтая. У самкі дзюба меншая і шырэйшая ў пачатку, а верхняя яе палова мае больш круты выгін.
Распаўсюджанне
Жыве ад Мексікі да Эквадора, Балівіі і ракі Амазонкі.
Спосаб жыцця
Засяляе трапічныя лясы. Аддае перавагу трымацца ў кронах высокіх дрэў. Сілкуецца ў асноўным расліннай ежай: пладамі, арэхамі, маладымі парасткамі дрэў і хмызнякоў. У перыяд выспявання сельскагаспадарчых культур лётае карміцца на палі і плантацыі, чым прыносіць адчувальную шкоду ўраджаю.
Фота
Зноскі
- ↑ Напісанне Чырвоны ара ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.442