Чурылава |
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
135,9 м |
Даўжыня |
0,94 км |
Шырыня |
0,27 км |
Плошча |
0,2 км² |
Аб’ём |
0,0008 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
2,38 км |
Найбольшая глыбіня |
14,4 м |
Сярэдняя глыбіня |
4,0 м |
Гідралогія |
Салёнасць |
0,05—0,08 ‰ |
Празрыстасць |
1,1 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
2 км² |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Чурылава.
Чурылава — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 6 км на паўночны ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Чурылава, у басейне ракі Мёрыца.
Плошча паверхні 0,2 км². Даўжыня 0,94 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Найбольшая глыбіня 14,4 м, сярэдняя — 4,0 м. Аб’ём вады ў возеры 0,8 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,38 км. Плошча вадазбору 2 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 4—6 м, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі, на паўднёвым усходзе пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі высокія, пад хмызняком. Дно да глыбіні 1—2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй і празрыстасцю. Возера эўтрофнае. Зарастае амаль трэць плошчы возера да глыбіні 2 м.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 346—347. — 583 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 293. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
Спасылкі