Горад
Чугуіў на карце Украіны ±
Чугýіў [ 2] , або Чугýеў — горад, цэнтр Чугуіўскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны . Размешчаны на р. Северскі Данец . Чыгуначная станцыя на лініі Бэзлюдзіўка — Куп’янск . Праз Чугуеў праходзіць аўтамабільная дарога Кіеў — Растоў-на-Доне . Насельніцтва — 31 993 жыхароў (2019).
Гісторыя
Вядомы з 1627 года (горад з 1780 года). З 1817 года — цэнтр акругі ваенных паселішчаў. У 1819 годзе адбылося паўстанне ваенных пасяленцаў, жорстка падаўленае царскімі войскамі. З 1857 года пазаштатны горад Зміеўскага павета Харкаўскай губерні . З 1932 года раённы цэнтр Харкаўскай вобласці .
Эканоміка
Заводы: паліўнай апаратуры, рамонтны, будматэрыялаў; мэблевы камбінат; цэх мастацкай вышыўкі. Прадпрыемствы харчовай (мясакамбінат і інш.) прамысловасці.
Дэмаграфія
2011 год — 32,3 тыс. жыхароў
2019 год — 31 993 жыхароў
Славутасці
Карцінная галерэя. Дом-музей І. Я. Рэпіна .
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі