У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Чубут.
Чубу́т[1] (ісп.: Río Chubut) — рака ў Патагоніі, у паўднёвай частцы Аргенціны.
Назва ракі паходзіць ад слова chupat на мове народа тэўэльчэ (ісп.: Tehuelche), што азначае «празрысты».
Даўжыня ракі 810 км, плошча вадазбору — каля 138 000 км². Рака бярэ пачатак на ўсходніх схілах Патагонскіх Анд і ўпадае паблізу горада Расон ў Атлантычны акіян, перасякаючы па шляху Паўпустынныя плато. Сярэдні расход вады каля 50[1] м³/с. Галоўны прыток ракі — Рыа-Чыка. На невялікім адрэзку рака працякае па правінцыі Рыа-Негра, на астатнім працягу — па аднайменнай правінцыі.
Зноскі
Літаратура