Чорная Рэчка — рака на тэрыторыі Санкт-Пецярбурга, прыток Вялікай Неўкі — рукава неўскай дэльты. Даўжыня ракі складае 8,1 км. На беразе Чорнай Рэчкі ў 1837 годзе быў смяротна паранены на дуэлі А. С. Пушкін. Таксама ў 1840 годзе тут адбылася дуэль М. Ю. Лермантава і дэ Баранта. Ад назвы ракі паходзіць назва муніцыпальнай акругі ў Прыморскім раёне Санкт-Пецярбурга. У раёне размешчана аднайменная станцыя метро.
Зноскі
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1