Скончыў Карэйскую ваенную акадэмію (1955), служыў у арміі. Камандаваў паўднёвакарэйскімі войскамі ў Паўднёвым В’етнаме ў 1960-я гады. Кіраваў расследаваннем забойства прэзідэнта Пак Чжон Хі (26.10.1979), што выкарыстаў для расправы з палітычнымі канкурэнтамі. У маі 1980 года ўзначаліў дзяржаўны пераварот, жорстка падавіў народнае паўстанне ў г. Кванджу. У жніўні 1980 года прымусіў парламент выбраць сябе прэзідэнтам Рэспублікі Карэя (1980—88). Працягваў эканамічную палітыку Пак Чжон Хі, якая спрыяла хуткаму росту эканомікі, паступова змякчаў паліцэйскі рэжым. 3 1988 года ў адстаўцы. У 1995 годзе арыштаваны і прыгавораны да смяротнага пакарання (заменена пажыццёвым зняволеннем) за масавыя забойствы ў г. Кванджу ў 1980 і карупцыю ў час яго прэзідэнцтва. Памілаваны ў 1998 годзе.