Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёнаГомельскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Церахоўка. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ніўкінскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Церахоўскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Церахоўскага пассавета.
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў, без гарадскога пасёлка Церахоўка) — 2306 чалавек[5], з іх 93,1 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 4017 чалавек[7].
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.