Х’ель Магнэ Буневік (нарв.: Kjell Magne Bondevik; 3 верасня 1947) — нарвежскі лютэранскі пастар і палітык. Пляменнік нарвежскага палітыка Х’еля Буневіка.
З 1997 па 2000 і з 2001 па 2005 гады займаў пост прэм’ер-міністра Нарвегіі. З 1973 па 2005 гады з’яўляўся прадстаўніком Хрысціянскай народнай партыі ў Стортынгу. У студзені 2006 года заснаваў The Oslo Centre — арганізацыю, якая займаецца выкананнем правоў чалавека і міжрэлігійнай талерантнасці, а таксама выступае за мір ва ўсім свеце.
Зноскі